Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

канцэнтра́т, ‑у, М ‑раце, м.

1. Спецыяльна апрацаваны сухі прадукт, зручны для захоўвання і хуткага прыгатавання ежы. Харчовыя канцэнтраты. Канцэнтрат кашы. Малочны канцэнтрат.

2. Корм высокай пажыўнасці для жывёлы (напрыклад, зерне, макуха, вотруб’е). — Вось пры саўгасе, — гаварыла далей жанчына, — сталі прывозіць пад вясну канцэнтраты, дык і хвароб на ферме паменшала. Кулакоўскі.

3. Прадукт абагачэння карыснага выкапня шляхам канцэнтрацыі.

канцэнтрацы́йны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: канцэнтрацыйны лагер гл. лагер.

канцэнтра́цыя, ‑і, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. канцэнтраваць, дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. канцэнтравацца. Канцэнтрацыя вытворчасці. Канцэнтрацыя рабочай сілы. Канцэнтрацыя раствору солямі.

2. Колькасць растворанага рэчыва, якая змяшчаецца ў пэўнай колькасці раствору. Раствор высокай канцэнтрацыі.

[Лац. concentratio.]

канцэ́нтры, ‑аў; адз. канцэнтр, ‑а, м.

1. Кругі рознай велічыні, але з агульным цэнтрам.

2. Паслядоўныя ступені ў навучанні, якія звязаны адзінствам зместу, але адрозніваюцца па складанасці і аб’ёму. Першы канцэнтр. Другі канцэнтр.

[Ад лац. con — з, разам і centrum — цэнтр.]

канцэнтры́зм, ‑у, м.

Паўтаральнасць вучэбнага матэрыялу праграм ніжэйшай ступені навучання ў праграмах наступных яго ступеней.

канцэнтры́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць канцэнтрычнага. Канцэнтрычнасць акружнасцей.

канцэнтры́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае агульны цэнтр. Канцэнтрычныя акружнасці. Канцэнтрычная пабудова горада. Канцэнтрычная кампазіцыя твора.

2. Заснаваны на канцэнтрызме. Канцэнтрычная сістэма навучання.

канцэптуа́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да канцэпцыі, які вынікае з канцэпцыі. Канцэптуальны падыход.

канцэ́пцыя, ‑і, ж.

1. Сістэма поглядаў, спосаб разумення якіх‑н. з’яў. Гісторыка-філасофская канцэпцыя. Эстэтычная канцэпцыя.

2. Асноўная думка, агульная задума твора. Характэрна і назва апавядання — «Не згасне сонца». Яна сама вызначае аптымістычную канцэпцыю твора. Арабей. Заканчвалася «Новая зямля» ў паслякастрычніцкі час, і гэта не магло не адбіцца на ідэйна-творчай канцэпцыі яе. Адамовіч.

[Лац. conceptio.]

канцэраге́н, ‑а, м.

Рэчыва, фактар, якія садзейнічаюць узнікненню злаякасных пухлін.

[Лац. cancer — злаякасная пухліна і грэч. genos — паходжанне.]