канцыля́ршчына, ‑ы, ж.
1. Канцылярская работа.
2. перан. Неапраўданы, празмерны фармалізм у вядзенні справы. Змагацца з канцыляршчынай.
канцыляры́зм, ‑а, м.
Слова або зварот мовы, характэрныя для стылю дзедавых папер і дакументаў.
канцыляры́ст, ‑а, М ‑сце, м.
1. Уст. Дробны служачы канцылярыі; пісец.
2. Работнік апарату, які аддае перавагу дробязям канцылярскага справаводства, фармальна адносіцца да працы.
канцыля́рыя, ‑і, ж.
Аддзел установы, заняты справаводствам, а таксама памяшканне гэтага аддзела. Калгасная канцылярыя. □ У канцылярыях займаліся сваімі справамі рахункаводы. Залескі. // Разм. жарт. Аб чыіх‑н. паперах, перапісцы.
[Лац. cancellaria.]
канцэнтрава́насць, ‑і, ж.
Уласцівасць канцэнтраванага.
канцэнтрава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. канцэнтраваць і канцэнтравацца.
канцэнтрава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад канцэнтраваць.
2. у знач. прым. Які вызначаецца насычанасцю, змяшчае ў сабе вялікую колькасць каштоўных пажыўных рэчываў. Канцэнтраваныя кармы.
3. у знач. прым. Які вызначаецца высокай канцэнтрацыяй (у 2 знач.). Канцэнтраваны раствор. Канцэнтраваная кіслага.
4. у знач. прым. Абагачаны (пра руды, горныя пароды).
канцэнтрава́цца, ‑руецца; незак.
1. Збірацца, сцягвацца, групавацца ў адным якім‑н. месцы. Насельніцтва канцэнтруецца вакол гарадоў. // перан. Звяртацца, накіроўвацца на што‑н. (пра думкі, увагу і пад.). Гутаркі і жарты канцэнтраваліся пераважна каля Букрэевай асобы і яго ролі ў якасці «маладзіцы». Колас.
2. Згушчацца, насычацца (пра растворы).
3. Абагачацца (пра руды, горныя пароды).
4. Зал. да канцэнтраваць.
канцэнтрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., каго-што.
1. Збіраць, сцягваць, групаваць у адным якім‑н. месцы. Канцэнтраваць вытворчасць. Канцэнтраваць войскі. // перан. Звяртаць, накіроўваць на што‑н. (увагу, думкі і пад.). Канцэнтраваць думкі. □ Прараб валодаў здольнасцю канцэнтраваць сваю ўвагу на адным, самым галоўным пытанні, не палохаўся рызыкі і адказнасці. «Полымя».
2. Згушчаць, насыпаць растворы, выдаляючы лішні растваральніка.
3. Абагачаць карысныя выкапні шляхам выдзялення найбольш прыгоднай з тэхнічнага і эканамічнага боку часткі іх для далейшай апрацоўкі або выкарыстання.
канцэнтра́т, ‑у, М ‑раце, м.
1. Спецыяльна апрацаваны сухі прадукт, зручны для захоўвання і хуткага прыгатавання ежы. Харчовыя канцэнтраты. Канцэнтрат кашы. Малочны канцэнтрат.
2. Корм высокай пажыўнасці для жывёлы (напрыклад, зерне, макуха, вотруб’е). — Вось пры саўгасе, — гаварыла далей жанчына, — сталі прывозіць пад вясну канцэнтраты, дык і хвароб на ферме паменшала. Кулакоўскі.
3. Прадукт абагачэння карыснага выкапня шляхам канцэнтрацыі.