Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абраўно́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абраўнаваць.

абраха́ць, ‑брашу, ‑брэшаш, ‑брэша; зак., каго-што.

Разм. Зняславіць, зганьбіць, нагаварыўшы на каго‑н.; абгаварыць. Было і яшчэ адно апраўданне [у Руневіча]: «Я ж не цётка якая, што садзіць нос у шчыліну, каб потым абрахаць». Брыль.

абрахма́нены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абрахманіць.

абрахма́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго.

Прыручыць, аблашчыць, зрабіць паслухмяным, пакорлівым. Хітрая гітлераўская шэльма дзейнічае не толькі бізуном і куляй. Часамі яна стараецца абрахманіць сваю ахвяру, дамагчыся ў яе іншымі спосабамі паслухмянасці і пакорлівасці. Купала.

абра́цца, абяруся, абярэшся, абярацца; абяромся, аберацеся; зак.

Тое, што і абабрацца.

абра́ць, абяру, абярэш, абярэ; абяром, абераце; зак., каго-што.

1. Аддаць перавагу каму‑, чаму‑н., выбраць. Паддубаўскі партызанскі атрад абраў гэта месца, як найбольш зручнае для пераправак. Кулакоўскі.

2. Выбраць галасаваннем (для выканання якіх‑н. абавязкаў). Сваёй працай, актыўным удзелам у грамадскія жыцці Анатоль Сцяпанавіч заслужыў высокае давер’е: нафтабудаўцы абралі яго дэпутатам Вярхоўнага Савета, рэспублікі. Хадкевіч.

абрашэ́ціць, ‑шэчу, ‑шэціш, ‑шэціць; зак., што.

Зрабіць рашотку на чым‑н. Абрашэціць акно.

абрашэ́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абрашэціць.

абрашэ́чвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да абрашэчваць.

абрашэ́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абрашэціць.