канфірма́цыя, ‑і, ж.
1. Зацвярджэнне пастановы, судовага прыгавору вышэйшай уладай у буржуазных краінах. // Уст. Прыгавор, зацверджаны вышэйшай уладай.
2. У католікаў — абрад мірапамазання, які далучае дзяцей да царквы; у пратэстантаў — абрад прыняцця ў члены царквы юнакоў і дзяўчат.
[Ад лац. confirmatio — зацвярджэнне.]
канфіскава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад канфіскаваць.
канфіскава́цца, ‑куецца; незак.
Зал. да канфіскаваць.
канфіскава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., што.
Правесці (праводзіць) канфіскацыю. Канфіскаваць каштоўнасці. □ [У гаспадарцы] засталіся толькі сто пяцьдзесят дзесяцін, бо другія сто пяцьдзесят царскі ўрад канфіскаваў за ўдзел бацькі ў паўстанні. Пестрак. Газету затрымлівалі, штрафавалі, канфіскавалі і, нарэшце, зусім забаранілі. Колас.
канфіска́ты, ‑аў; адз. канфіскат, ‑а, М ‑каце, м.
Канфіскаваныя рэчы, маёмасць.
канфіска́цыя, ‑і, ж.
Прымусовае бязвыплатнае адняцце грошай або маёмасці ў карысць дзяржавы. Канфіскацыя памешчыцкіх зямель. Канфіскацыя маёмасці. // Забарона карыстацца творамі друку, прадаваць іх. Канфіскацыя кнігі. □ Амаль усе нумары газеты падвяргаліся канфіскацыі паліцыяй. Шакун.
[Лац. confiscatio.]
канфлі́кт, ‑у, М ‑кце, м.
Сутыкненне процілеглых бакоў, поглядаў, сіл; сур’ёзная спрэчка, нязгода. Уступіць у канфлікт. □ Палешукі агрызаліся, і на гэтым грунце вынікалі канфлікты. Колас. Канфлікт паміж фірмай і рабочымі — вечная тэма класавай барацьбы. Машара. // Ускладненне ў міжнародных адносінах, якое часам прыводзіць да ўзброенага сутыкнення. Міжнародныя канфлікт. // Супярэчнясць, сутычка, пакладзеная ў аснову сюжэта мастацкага твора. Канфлікт рамана — барацьба новага чалавека-калектывіста і чалавека-ўласніка. «ЛіМ».
[Лац. conflictus.]
канфліктава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак.
Разм. Уступаць у канфлікт з кім‑н., даходзіць да канфлікту. Рашчэня паставіў сабе за мэту быць настойлівым, цвёрдым.., але канфліктаваць з Касцянком не ўваходзіла ў яго планы. Шамякін.
канфлі́ктны, ‑ая, ‑ае.
Які заключае ў сабе канфлікт, звязаны з канфліктам. Канфліктная п’еса. Канфліктная справа.
•••
Канфліктная камісія гл. камісія.