канфедэра́т, ‑а,
1. Арганізацыя або дзяржава, якія ўваходзілі ў склад канфедэрацыі (у 1 знач.).
2. Удзельнік канфедэрацыі (у 2 знач.).
канфедэра́т, ‑а,
1. Арганізацыя або дзяржава, якія ўваходзілі ў склад канфедэрацыі (у 1 знач.).
2. Удзельнік канфедэрацыі (у 2 знач.).
канфедэра́тка 1, ‑і,
1. Польскі мужчынскі галаўны ўбор у выглядзе чатырохвугольнай шапкі без казырка, якую насілі некалі канфедэраты.
2. Польская вайсковая шапка з чатырохвугольным верхам.
[Польск. konfederatka.]
канфедэра́тка 2, ‑і,
канфедэраты́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да канфедэрацыі.
канфедэра́цыя, ‑і,
1. Саюз, аб’яднанне якіх‑н. грамадскіх арганізацый або самастойных, суверэнных дзяржаў.
2.
[Лац. confoederatio.]
канфекцыён, ‑а,
Магазін, аддзел гатовага жаночага адзення і бялізны, а таксама майстэрня, у якой шыюць адзенне для продажу.
[Ням. Konfektion.]
канфекцы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да канфекцыёна.
канфера́нс, ‑у,
Выступленне на сцэне, звязанае з аб’яўленнем нумароў праграмы эстраднага прадстаўлення, канцэрта, а таксама тэкст такога выступлення.
[Фр. conférence.]
канферансье́,
Артыст, які аб’яўляе нумары праграмы на эстрадным прадстаўленні, канцэрце і займае гледачоў у перапынках паміж нумарамі.
[Фр. conferencier.]
канферы́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе;
Выконваць абавязкі канферансье; аб’яўляць нумар праграмы эстраднага прадстаўлення, канцэрта і пад.
канферэ́нцыя, ‑і,
З’езд, нарада прадстаўнікоў якіх‑н. дзяржаў, партыйных, грамадскіх, навуковых і пад. арганізацый для абмеркавання і вырашэння пэўных пытанняў.
[Лац. conferentia.]