кантракта́нт, ‑а,
Арганізацыя або асоба, якія бяруць на сябе якія‑н. абавязацельствы па кантракту.
кантракта́нт, ‑а,
Арганізацыя або асоба, якія бяруць на сябе якія‑н. абавязацельствы па кантракту.
кантрактацы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кантрактацыі.
кантракта́цыя, ‑і,
1. Заключэнне кантракта на атрыманне або скарыстанне чаго‑н. у пэўныя тэрміны на пэўных умовах.
2. Сістэма нарыхтоўкі сельскагаспадарчых прадуктаў на аснове дагавораў, якія штогод заключаюцца нарыхтоўчымі арганізацыямі і аднаасобнымі гаспадаркамі.
кантралёр, ‑а,
Службовая асоба, якая правярае каго‑, што‑н., кантралюе чыю‑н. дзейнасць.
[Фр. contrôleur.]
кантралёрка, ‑і,
кантралёрскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кантралёра, належыць яму.
кантра́льта,
Самы нізкі жаночы голас (у спевах).
[Іт. contralto.]
кантра́льтавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кантральта.
кантралява́цца, ‑люецца;
кантралява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе;
Праводзіць кантроль, сачыць за правільнасцю дзеянняў каго‑, чаго‑н.; правяраць.