надтачы́ць 1, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што.
1. Крыху, збольшага стачыць (на станку, тачыле і пад.). Надтачыць зубіла. Надтачыць жалязка рубанка.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прагрызці, праесці што‑н. зверху, збоку, не да канца; надтачыць. Шашаль надтачыў бэльку.
надтачы́ць 2, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што.
Прышываннем, надвязваннем, надстаўкай і пад. зрабіць даўжэйшым. Надтачыць вяроўку. Надтачыць бервяно. □ Як ні цяжка было зноў знайсці першы канец проваду, але ўсё ж у мяне хапіла сіл зрабіць гэта, а пасля надтачыць провад і злучыць абодва канцы. Марціновіч. // перан. Разм. Зрабіць большым, падоўжыць. Зімовы дзень такі кароткі, што хоць ты яго надтачы. Сабаленка. Жыццё ж у чалавека адно. Тую частку, што выдаткаваў на абходныя шляхі, не надточыш. Карпаў.
надто́чаны 1, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад надтачыць 1.
надто́чаны 2, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад надтачыць 2.
надто́чванне 1, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. надточваць 1 — надтачыць 1.
надто́чванне 2, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. надточваць 2; надточка (у 1 знач.).
надто́чвацца 1, ‑аецца; незак.
Зал. да надточваць 1.
надто́чвацца 2, ‑аецца; незак.
Зал. да надточваць 2.
надто́чваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да надтачыць 1.
надто́чваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да надтачыць 2.
надто́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. надтачыць 2.
2. Тое, што і надстаўка (у 2 знач.). Мае хвацкія аўчынкі: з аднае могуць выйсці плечы без надточак. Баранавых.
надтрэ́снуты, ‑ая, ‑ае.
1. З невялікай трэшчынай. Надтрэснутая талерка. Надтрэснутае люстра.
2. перан. Які дрыжыць, хрыпіць (пра голас, гукі і пад.). Голас Ніканора знізіўся, стаў надтрэснутым і хрыплым. Бядуля.
надубе́цца, ‑еюся, ‑еешся, ‑еецца; зак.
Разм. Намерзнуцца. [Іван Іванавіч:] — А я на мантажы быў, надубеўся. За работай Мікалая Панчука назіраў. Мыслівец.
надубі́ць, ‑дублю, ‑дубіш, ‑дубіць; зак., што і чаго.
Прыгатаваць дубленнем нейкую колькасць чаго‑н. Надубіць скур.
наду́блены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад надубіць.