кангрэ́с, ‑у,
1. З’езд, нарада, звычайна ў міжнародным маштабе.
2. Заканадаўчы орган (парламент) у ЗША і некаторых краінах Лацінскай Амерыкі.
[Ад лац. congressus — сустрэча, сход.]
кангрэ́с, ‑у,
1. З’езд, нарада, звычайна ў міжнародным маштабе.
2. Заканадаўчы орган (парламент) у ЗША і некаторых краінах Лацінскай Амерыкі.
[Ад лац. congressus — сустрэча, сход.]
кангрэсі́ст, ‑а,
Удзельнік кангрэсу (у 1 знач.).
кангрэсме́н, ‑а,
Член кангрэсу (у 2 знач.).
[Англ. congressman.]
кандамі́ніум, ‑у,
Дзяржаўнае кіраванне якой‑н. тэрыторыяй сумесна дзвюма або некалькімі краінамі.
[Лац. condominium ад con — з, разам і donimium — валоданне.]
кандацье́р, ‑а,
Кіраўнік наёмнай дружыны ў Сярэдневяковай Італіі.
[Іт. condottiere ]
кандзібо́берам,
У выразе: хадзіць кандзібоберам
кандуі́т, ‑а,
У дарэвалюцыйнай школе — журнал, у які заносіліся звесткі аб паводзінах вучняў.
[Ад фр. conduite — паводзіны.]
канду́ктар, ‑а,
1. Работнік чыгуначнага транспарту, які суправаджае цягнік і наглядае за парадкам у ім.
2. Прыстасаванне да свідравальных станкоў, якое забяспечвае ўзаемна правільнае размяшчэнне інструмента і вырабу, які апрацоўваецца.
[Ад лац. conductor — праваднік.]
канду́ктарка, ‑і,
канду́ктарскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да кандуктара (у 1 знач.).
2.