Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

канве́кцыя, ‑і, ж.

Перанос цяпла або электрычных зарадаў у выніку перамяшчэння навакольнага асяроддзя. Канвекцыя цяпла. // Водаабмен паміж верхнімі і ніжнімі слаямі ў акіянах, морах і азёрах, выкліканы змяненнем шчыльнасці вады, рознасцю тэмператур і салёнасці.

[Ад лац. convectio — прывоз, прынясенне.]

канве́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Гіст. Назва выбарных органаў з асобымі заканадаўчымі паўнамоцтвамі ў некаторых краінах.

•••

Нацыянальны канвент — нацыянальны сход, вышэйшы прадстаўнічы орган у Францыі ў часы буржуазнай рэвалюцыі канца 18 ст.

[Ад лац. conventus — сход.]

канвенцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Устаноўлены канвенцыяй. Канвенцыйны тарыф.

канве́нцыя, ‑і, ж.

Міжнародны дагавор, пагадненне па якіх‑н. спецыяльных пытаннях. Заключыць канвенцыю. Рыбалоўная канвенцыя. Паштовая канвенцыя. Канвенцыя аб забароне бактэрыялагічнай зброі.

[Ад лац. conventio — дагавор.]

канвенцыяналі́зм, ‑у, м.

Суб’ектыўна-ідэалістычны напрамак у філасофскім тлумачэнні навукі, паводле якога навуковыя тэорыі і паняцці з’яўляюцца не адлюстраваннем аб’ектыўнага свету, а вынікам адвольнага пагаднення, канвенцыі паміж вучонымі.

[Ад лац. conventio — пагадненне.]

канверге́нцыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Супадзенне якіх‑н. прымет у незалежных адна ад другой з’явах. Канвергенцыя гукаў.

2. У біялогіі — супадзенне якіх‑н. уласцівасцей у няроднасных арганізмаў не ў выніку агульнасці іх паходжання, а з прычыны прыстасавання іх да адносна аднолькавых умоў жыцця.

3. Сыходжакне зрокавых восей вачэй на блізкім прадмеце пры яго разгляданні.

[Ад лац. convergo — прыбліжаюся.]

канверсава́цца, ‑суецца; незак.

Зал. да канверсаваць.

канверсава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак. і незак., што.

Падвергнуць (падвяргаць) канверсіі. Канверсаваць пазыку.

канверсі́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да канверсіі.

канве́рсія, ‑і, ж.

Змяненне ўмоў раней выпушчанай дзяржаўнай пазыкі, напрыклад, зніжэнне пазыковага працэнта, змяненне тэрміну пагашэння і інш.

[Ад лац. conversio — змяненне.]