Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

канапля́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Невялікая пеўчая птушка атрада вераб’іных, якая жывіцца пераважна насеннем пустазелля. Якіх толькі птушак не было ў Васевай клетцы! І маленькія канаплянкі, і шчабятлівыя сінічкі, і асцярожныя снегіры. Пальчэўскі.

2. Разм. Цёплая парцяная хустка фабрычнага вырабу. Жанчына паспешліва паднялася, паправіла на галаве рабую канаплянку, завязаную пад падбародкам. Васілевіч. Агаціна галава была ўкручана хусткай-канаплянкай, дык яна, мусіць, так не адчувала сіверу. Сабаленка.

канапля́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да канапель. Канапляная траста. Канаплянае семя. // Выраблены, атрыманы з семя канапель. Канапляны алей. Канапляная макуха.

кана́пны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да канапы. Канапная абіўка.

канарэ́ечнік, ‑а, м.

Той, хто гандлюе канарэйкамі.

канарэ́ечны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да канарэйкі, належыць ёй. Канарэечная клетка. Канарэечны спеў.

2. Ярка-жоўты, пад колер пер’я канарэйкі.

канарэ́йка, ‑і, ДМ ‑рэшты; Р мн. ‑рэек; ж.

Пеўчая птушка з ярка-жоўтым апярэннем, больш вядомая як пакаёвая. У хаце віселі клеткі з канарэйкамі, чыжыкамі, вавёркамі. Бядуля.

[Ад геагр. назвы.]

канасаме́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Дакумент аб прыняцці грузаў, які выдаецца адправіцелю пры перавозцы грузу марскім шляхам.

[Фр. connaissement.]

кана́т, ‑а, М ‑наце, м.

Тоўстая моцная вяроўка з валакна або дроту. Сталёвы канат. Якарны канат. □ Вецер гудзеў, бы шалёны, нацягваючы струнамі канаты абедзвюх мачтаў. Лынькоў.

канатахо́дзец, ‑дца, м.

Артыст цырка, які выконвае практыкаванні на нацягнутым у паветры канаце.

кана́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Разм. Дарога з канатнай цягай; канатная дарога.