бранявы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да брані.
бранявы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да брані.
браняка́тэр, ‑а,
Браніраванае судна невялікага водазмяшчэння, прызначанае для баявых дзеянняў галоўным чынам на рэках.
браняно́сец, ‑носца,
1. Вялікі браніраваны ваенны карабель з магутнай артылерыяй на борце.
2. Млекакормячая жывёліна, накрытая рагавым панцырам з акасцянелых скурных шчыткоў (водзіцца ў Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы).
браняно́сны, ‑ая, ‑ае.
Пакрыты бранёю (у 2 знач.).
браняпо́езд, ‑а,
Браніраваны поезд, прызначаны для баявых дзеянняў у паласе чыгункі.
бранята́нкавы, ‑ая, ‑ае.
У выразах: бранятанкавыя войскі, бранятанкавыя часці — адзін з галоўных родаў войск сучасных армій, аснову якога складаюць танкі і самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі.
брас 1, ‑а,
Снасць на марскім судне, якая прывязваецца да рэяў для вярчэння іх у гарызантальнай плоскасці.
[Гал. bras.]
брас 2, ‑у,
Асобы стыль плавання, пры якім рукі рухаюцца пад вадой.
[Фр. brasse.]
брасі́ст, ‑а,
Спартсмен, які плавае брасам.
брасі́стка, ‑і,
браската́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча;
Тое, што і бразгатаць.