Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бе́зліч, ‑ы, ж.; ліч.

Незлічонае мноства, вялікая колькасць. Безліч бароў і рачулак, што звоняць бясконца, Цёмным куткам несучы прамяністае сонца. Куляшоў. На небе Зорак безліч зіхацела. Валасевіч.

бе́злічны, ‑ая, ‑ае.

Якому няма ліку, незлічоны. А хан Кайдан, аблюбаваўшы ўзгорак, глядзіць, як іскры безлічных кастроў губляюцца, сатлеўшы паміж зорак, над вострымі вяршынямі шатроў. А. Вольскі.

бе́злюдзь, ‑і, ж.

Разм. Адсутнасць людзей; бязлюддзе. Навокала безлюдзь і цьма, І толькі гігікаюць совы. Колас.

безмаёнткавы, ‑ая, ‑ае.

Які не мае або не атрымаў маёнтка. Безмаёнткавы дваранін.

безмаро́зны, ‑ая, ‑ае.

Які не ведае маразоў. Безмарозная пара.

безмато́рны, ‑ая, ‑ае.

Які працуе без матора. Безматорны апарат.

бе́змеж, ‑ы, ж.

Бязмежная прастора, бязмежжа. Апалена сонцам кавыльная безмеж, Паўсвету — не меней у стэпе размесціш. Калачынскі.

безнагля́днасць, ‑і, ж.

Стан безнагляднага; адсутнасць нагляду за кім‑, чым‑н. Барацьба з дзіцячай безнагляднасцю.

безнагля́дны, ‑ая, ‑ае.

Пазбаўлены неабходнага нагляду, назірання.

безнадзе́йнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць безнадзейнага; безвыходнасць. Безнадзейнасць справы. Безнадзейнасць мары. // Адсутнасць надзеі. Былі ў іх [герояў] і спады, і пад’ёмы душы, надзеі і безнадзейнасць, каханне і роспач. Скрыган.