Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

блі́нчык, ‑а, м.

Тонкі блін з пшанічнай мукі (ці з прэснага пшанічнага цеста), часцей з якой‑н. начынкай. Блінчыкі з тварагом. Блінчыкі з мясам.

бліск, ‑у, м.

1. Успышка святла. Бліск маланкі. // Яркае святло. Сонца паўдзённага бліск Слепіць вочы. Чарот.

2. Быстры погляд. Бліск вачамі.

бліскаві́ца, ‑ы, ж.

Тое, што і маланка (у 1 знач.). З захаду даносіўся прыглушаны грукат, мільгала бліскавіца. Маўр. Дык вось кінь, Ілья, хваліцца Сваім громам, бліскавіцай: Твая тэхніка — старая, У архіў даўно пара ёй. Крапіва. // Тое, што і зарніца ​1.

бліскаві́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да бліскавіцы. Грукне стрэл — і ў яго бліскавічным агні Перамогі абрысы ты ўбачыш на міг. Панчанка.

блі́сканне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. бліскаць.

блі́скаўка, ‑і, ДМ ‑каўцы; Р мн. ‑кавак; ж.

1. Маленькія блішчастыя бляшкі, прызначаныя для ўпрыгожвання адзення. Атласны ліф з залацістымі махрамі расшыты бліскаўкамі. В. Вольскі.

2. Бліскучыя дробныя часцінкі чаго‑н.; іскры. Сонечныя бліскаўкі. □ У небе ззяла халоднае студзеньскае сонца, снег пераліваўся казачнымі бліскаўкамі. «Звязда».

бліскаце́ць, ‑ціць; незак.

Зіхацець, пералівацца святлом; іскрыцца. Між хмызнякоў і траў бліскацела ржавая балотная вада. Пестрак. Пад ..[сонечнымі] праменямі бліскацела, знікаючы пад калёсамі аўтобуса, [стужка] шашы. Мяжэвіч.

блі́скаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да бліснуць (у 1–3 знач.).

бліско́тны, ‑ая, ‑ае.

Які бліскаціць, пераліваючыся, іскрыцца. А ноч — то стрымае хмарку, каб тут пахадзіла. То бліскотнаю зоркай з вышыняў махне. Кірэенка. [Васіль] з нейкай злосцю павёў касою. Мокрая, бліскотная трава пакорліва, амаль нячутна легла. Мележ.

бліску́часць, ‑і, ж.

Уласцівасць бліскучага.