Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

каму́на, ‑ы, ж.

1. Калектыў, група людзей, якія аб’ядналіся для супольнага жыцця пры абагуленні працы і ўсіх сродкаў вытворчасці. Працоўная камуна. Уступіць у камуну.

2. Грамадскі лад, заснаваны на прынцыпах камунізма. Мы будуем жыццё, да камуны ідзём. Журба.

3. Тып гарадскога самакіравання ў сярэдневяковай Заходняй Еўропе.

4. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў сучаснай Францыі і некаторых іншых краінах.

•••

Парыжская камуна — рэвалюцыйны ўрад паўстанцкіх працоўных маc у Парыжы ў 1871 г., які з’яўляўся першай спробай устанаўлення дыктатуры пралетарыяту.

Сельскагаспадарчая камуна — у першыя гады Савецкай улады — адна з форм калектыўнай сельскай гаспадаркі з поўным абагуленнем сродкаў вытворчасці, спажывання і бытавога абслугоўвання.

[Ад фр. commune — абшчына.]

камуна́льны, ‑ая, ‑ае.

Які адносіцца да гарадской гаспадаркі і знаходзіцца ў ведамстве мясцовых органаў кіравання. Камунальная гаспадарка. Камунальнае будаўніцтва. Камунальныя ўстановы. Камунальныя паслугі. Камунальная кватэра.

камуна́р, ‑а, м.

1. Член камуны (у 1 знач.).

2. Удзельнік Парыжскай камуны.

[Фр. communard.]

камуні́зм, ‑а, м.

1. Найвышэйшая грамадска-эканамічная фармацыя, якая гістарычна прыходзіць на змену капіталізму, грунтуецца на грамадскай уласнасці на сродкі і прадукты вытворчасці і мае дзве фазы развіцця: сацыялізм і камунізм. // Другая фаза гэтай фармацыі. Сацыялізм паступова пераходзіць у камунізм..

2. Вучэнне марксізма-ленінізма аб пралетарскай рэвалюцыі і пабудове камуністычнага грамадства.

•••

Ваенны камунізм — часовая эканамічная палітыка Савецкай улады ў перыяд Грамадзянскай вайны 1918–1920 гг., выкліканая цяжкасцямі ваеннага часу.

Навуковы камунізм — тое, што і камунізм (у 2 знач.).

Першабытны камунізм — грамадскі дакласавы лад першабытнай родавай абшчыны з агульнай уласнасцю на сродкі і прадукты вытворчасці.

[Ад лац. communis — агульны, усеагульны.]

камунікаты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да камунікацыі (у 2 знач.). Камунікатыўная функцыя слова.

камунікацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да камунікацыі (у 1 знач.). Камунікацыйныя лініі.

камуніка́цыя, ‑і, ж.

1. часцей мн. (камуніка́цыі, ‑ый). Шляхі зносін, лініі сувязі, а таксама энерга‑, цёпла‑, газа- і водазабеспячэння. Падземныя камунікацыі. □ Магутным артылерыйскім агнём і масіраванымі налётамі авіяцыі разгромлены важнейшыя камунікацыі праціўніка. Жычка.

2. толькі адз. Абмен думкамі, перадача інфармацыі пры дапамозе мовы. Вусная мова як адзін са сродкаў камунікацыі.

[Лац. communicatio.]

камуні́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Член камуністычнай партыі. Камуністы аблічча краіны змяняюць, Упрыгожваюць гарадамі, садамі, Небывалыя ў полі расцяць ураджаі, Азараюць зямлю залатымі агнямі. Танк.

камуні́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да камуніст.

камуністы́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да камунізма, з’яўляецца ажыццяўленнем камунізма. Камуністычнае грамадства. Камуністычнае будаўніцтва. Камуністычнае выхаванне працоўных.

2. Які выражае, ажыццяўляе ідэі камунізма; пранікнуты ідэямі камунізма. Камуністычная партыя. Камуністычны саюз моладзі.