Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вінаградар, , м.

Той, хто займаецца вінаградарствам (у 1 знач.).

|| прым. вінаградарскі, .

вінаградарства, , н.

  1. Развядзенне вінаграду як галіна раслінаводства.

  2. Раздзел сельскагаспадарчай навукі аб развядзенні вінаграду.

вінаградзіна, , ж.

Ягада вінаграду.

|| памянш. вінаградзінка, .

вінаграднік, , м.

Участак, засаджаны вінаградам, вінаградная плантацыя.

|| прым. вінаграднікавы, .

вінакур, , м.

Той, хто займаецца вінакурэннем.

вінакурэнне, , н.

Вытворчасць спірту і гарэлкі са збожжа, з бульбы, буракоў і інш.

|| прым. вінакурны, .

В. завод.

вінароб, , м.

Спецыяліст па вінаробству.

вінаробства, , н.

Выраб віна з вінаграду ці іншых ягад і пладоў.

|| прым. вінаробны, і вінаробчы, .

вінатэка, , ж.

Збор калекцыйных він.

|| прым. вінатэчны, .

віначэрп, , м.

У старажытнасці: службовая асоба, якая загадвала віннымі склепамі, разлівала і разносіла пітво на банкетах.