ваш займ., прынал.
Які належыць вам, мае адносіны да вас.
- В. веласіпед.
- А вашага (наз.) няма?
- Як вашы (наз. вашы родныя, блізкія) пажываюць?
- Што вы прысталі да мяне з вашым Уладзімірам Андрэевічам.
◊
Па-вашаму —
-
прысл. па вашай волі, па вашым жаданні.
-
прысл. Так, як робіце вы.
- Я па-вашаму тут рабіць не збіраюся;
-
у знач. пабочн. сл. На вашу думку.
- Гэта я, па-вашаму, хлушу?
вашчы́на, ✂, ж.
Пустыя пчаліныя соты або неачышчаны воск.
|| прым. вашчынны, ✂.
вашы́васць, ✂, ж.
Заражанасць скуранога покрыва вошамі.
вашы́вець, ✂; незак.
Станавіцца вашывым.
|| зак. завашывець, ✂ і абвашывець, ✂.
вашы́вы, ✂.
Які мае многа вошай, пакрыты вошамі.
вая́ка, ✂, м.
Вопытны і храбры воін (уст.) або той, хто ваюе задзірыста і няўдала (разм. іран. або жарт.).
- Праслаўлены в.
- Гэта быў мудры в.: на тачыле Байкал пераплываў.