ваш займ., прынал.

Які належыць вам, мае адносіны да вас.

  • В. веласіпед.
  • А вашага (наз.) няма?
  • Як вашы (наз. вашы родныя, блізкія) пажываюць?
  • Што вы прысталі да мяне з вашым Уладзімірам Андрэевічам.

Па-вашаму —

  1. прысл. па вашай волі, па вашым жаданні.

    • Няхай будзе па-вашаму;
  2. прысл. Так, як робіце вы.

    • Я па-вашаму тут рабіць не збіраюся;
  3. у знач. пабочн. сл. На вашу думку.

    • Гэта я, па-вашаму, хлушу?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)