Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

браканье́р, , м.

Той, хто займаецца браканьерствам.

|| прым. браканьерскі, .

браканье́рства, , н.

Паляванне або лоўля рыбы ў недазволеных месцах, у забароненыя тэрміны або забароненымі спосабамі.

  • Барацьба з браканьерствам.

бракаро́б, , м. (зневаж.).

Той, хто дапускае брак у рабоце, нядобрасумленны работнік.

бракаўшчы́к, , м.

Той, хто займаецца бракоўкай.

|| ж. бракаўшчыца, .

бракера́ж, , м. (спец.).

Агляд прадметаў (вырабаў) вытворчасці з мэтай выяўлення наяўнасці або адсутнасці браку (у 1 знач.).

бракёр, , м.

Тое, што і бракаўшчык.

бра́кнуць, ; незак.

Павялічвацца ў аб’ёме ад вільгаці, набухаць.

брако́ўны, .

Тое, што і бракаваны.

бра́ма, , ж.

Шчыльныя, на дзве палавіны, крытыя зверху вароты, якія закрываюць галоўны ўваход на тэрыторыю горада, завода, двара і інш.

  • Заводская б.
  • Трыумфальная б.

|| памянш. брамка, .

|| прым. брамны, .

бра́мка, , ж.

  1. гл. брама.

  2. Праходныя варотцы; веснічкі.

    • Школьная б.
  3. Дэталь паляўнічага ружжа (разм.).

    • Насадзіць пістон на брамку.