Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

безаблі́чны, .

Пазбаўлены індывідуальнасці, своеасаблівасці, характарных прыкмет.

  • Б. артыст.

|| наз. безаблічнасць, .

безавары́йны, .

Які не меў аварый, крушэнняў.

  • Б. рух.

|| наз. безаварыйнасць, .

безагаво́рачны, .

Безумоўны, не абмежаваны ніякімі ўмовамі.

  • Безагаворачная капітуляцыя.

|| наз. безагаворачнасць, .

безадва́льны, .

Звязаны з апрацоўкай глебы, пры якой пласт не пераварочваецца.

  • Безадвальнае ворыва.

безадка́зны, .

  1. Які не нясе адказнасці ні перад кім.

    • Б. ўчынак.
  2. Які працуе без перабояў.

    • Б. рухавік.
  3. Бездакорны, які выконвае без пярэчання ўсе даручэнні.

    • Б. памочнік.

|| наз. безадказнасць, .

безадкла́дны, .

Такі, выкананне якога не церпіць адкладу.

  • Безадкладная справа.

|| наз. безадкладнасць, .

безадно́сны, .

Які захоўвае сваё значэнне пры любых умовах, незалежны ад чаго-н.

|| наз. безадноснасць, .

безадры́ўны, .

Які адбываецца без адрыву ад асноўнай дзейнасці.

  • Безадрыўная вучоба.

|| наз. безадрыўнасць, .

безалкаго́льны, .

Які не змяшчае ў сабе алкаголю.

  • Б. напітак.

безапеляцы́йны, .

  1. Які не дапускае апеляцыі.

    • Безапеляцыйнае рашэнне.
  2. Катэгарычны, які не дапускае пярэчанняў.

    • Б. тон.

|| наз. безапеляцыйнасць, .