Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шчупачыны, ✂.

Такі, як у шчупака.

  • Ш. хвост.

шчупачышча, ✂, м. (разм.).

Велізарны шчупак.

  • На вуду Алеся трапіў метровы ш.

шчуплы, ✂.

Мізэрны, слабы, худы.

  • Шчуплае цельца.

|| наз. шчупласць, ✂.

шчыгляня, ✂ і шчыглянё, ✂, н.

Птушаня шчыгла.

шчыгол, ✂, м.

Маленькая пеўчая птушка сямейства ўюрковых з яркім апярэннем.

|| прым. шчыглячы, ✂.

шчыгрын, ✂, м.

Мяккая казіная або авечая (першапачаткова асліная) скура з адмысловым узорам на няроўнай паверхні.

|| прым. шчыгрынавы, ✂.

шчыкалатка, ✂, ж.

Сучляненне касцей галёнкі з касцямі ступні, якое выдаецца па баках нагі.

|| прым. шчыкалатачны, ✂.

шчыкаць, ✂; незак. (разм.).

Тое, што і шчыпаць.

|| незак. вышчыкаць, ✂.

|| аднакр. ушчыкнуць, ✂.

|| наз. шчыканне, ✂.

шчыкетнік, ✂, м. (разм.).

Тое, што і штыкетнік.

шчыкеты, ✂, м.

Тое, што і штыкеты.