басі́ць, ✂; незак. (разм.).
Гаварыць, спяваць басам.
баскетбалі́ст, ✂, м.
Спартсмен, які займаецца баскетболам.
|| ж. баскетбалістка, ✂.
|| прым. баскетбалісцкі, ✂.
баскетбо́л, ✂, м.
Камандная спартыўная гульня, пры якой мяч закідваюць рукамі ў падвешанае на слупе кальцо з сеткай.
|| прым. баскетбольны, ✂.
ба́скі, ✂, м.
Народ, які складае асноўнае насельніцтва паўночна-ўсходніх тэрыторый Іспаніі і суседніх паўднёва-заходніх раёнаў
Францыі.
|| ж. басконка, ✂.
|| прым. баскскі, ✂.
басма́цтва, ✂, н.
Узброены контррэвалюцыйны рух у Сярэдняй Азіі супраць савецкай улады.
басма́ч, ✂, м.
У Сярэдняй Азіі: удзельнік узброенай групоўкі, якая змагалася супраць савецкай улады.
|| прым. басмацкі, ✂.
бастава́ць, ✂; незак.
Аб’явіўшы забастоўку, арганізавана спыніць працу.