баро́нства,
-
Тытул барона.
-
зб. Бароны.- З’ехалася б.
баро́нства,
Тытул барона.
баро́цца,
Узяўшыся адпаведным чынам, старацца пакласці на лапаткі адзін другога.
барс,
Буйная драпежная жывёліна сямейства катоў з плямістай поўсцю.
||
барсу́к,
Драпежны пушны звер сямейства куніцавых з вострай мордай і доўгай грубай шэрсцю.
||
барсучаня́,
Дзіцяня барсука.
барсучы́ха,
Самка барсука.
барто́ўка,
Грубая льняная тканіна, якая ідзе на падшыўку бартоў верхняга адзення.
ба́ртэр,
Тавараабменная здзелка, натуральны абмен.
||
барха́ны,
Пясчаныя ўзгоркі ў пустынях, нанесеныя ветрам.
||
ба́рхатны:
бархатны сезон — асеннія месяцы (верасень, кастрычнік) на паўднёвых курортах.