Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чысціня, ✂, ж.

Тое, што і чыстата.

чысціцца, ✂; незак.

Чысціць (у 1 знач.) сябе ці сваё адзенне, абутак.

|| зак. вычысціцца, ✂ і пачысціцца, ✂.

|| наз. чышчанне, ✂ і чыстка, ✂.

чысціць, ✂; незак.

  1. Рабіць чыстым, здымаючы гразь, пыл і пад. з паверхні чаго-н.

    • Ч. касцюм.
    • Ч. снег.
  2. Здымаць лупіны, скуру, луску і пад. (з гародніны, садавіны, рыбы і інш.; разм.).

    • Ч. бульбу.
    • Ч. рыбу.
  3. Вызваляць ад смецця, ад шкодных элементаў.

    • Ч. зубы.
    • Ч. сад.
  4. перан. Абкрадаць, рабаваць (разм.).

  5. перан. Лаяць каго-н., сварыцца на каго-н. (разм.).

|| зак. вычысціць, ✂, ачысціць, ✂ і пачысціць, ✂.

|| наз. чыстка, ✂, чышчанне, ✂ і ачыстка, ✂.

|| прым. чысцільны, ✂.

чытабельны, ✂ (разм.).

Тое, што і чытэльны.

  • Ч. почырк.

|| наз. чытабельнасць, ✂.

чытальнасць, ✂, ж.

Пашыранасць, папулярнасць якога-н. твора сярод чытачоў.

чытальнік, ✂, м.

Чалавек, які з высокім майстэрствам чытае творы мастацкай літаратуры; артыст, дэкламатар.

|| ж. чытальніца, ✂.

|| прым. чытальніцкі, ✂.

чытальны, ✂.

Прызначаны для чытання, заняткаў з кнігамі, часопісамі.

  • Чытальная зала.

чытальня, ✂, ж.

Спецыяльнае памяшканне ў бібліятэцы, у клубе для чытання ці заняткаў.

  • Купіць кнігі для чытальні.

чытанка, ✂, ж.

Кніжка, падручнік, дзе змешчаны невялікія тэксты, творы ці ўрыўкі з твораў для практыкавання ў чытанні, набыцця навыкаў чытання; хрэстаматыя.

чытацца, ✂; незак.

  1. Паддавацца чытанню; быць чытальным.

    • Апавяданне чытаецца з цікавасцю.
    • Надпіс цяжка чытаецца.
  2. безас. Пра наяўнасць жадання ці магчымасці чытаць.

    • Мне сягоння не чытаецца.
  3. перан. Распазнавацца, угадвацца па якіх-н. прыкметах.

    • У вачах чытаўся сум.