Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чырванадзюбы, ✂.

З чырвонай дзюбай.

чырванадрэўны, ✂.

Зроблены з чырвонага дрэва.

  • Чырванадрэўная мэбля.

чырванадрэўшчык, ✂, м.

Спецыяліст па вырабу мэблі з каштоўных гатункаў драўніны.

чырваназём, ✂, м.

Урадлівая, багатая перагноем жалезістая глеба субтрапічнай зоны.

|| прым. чырваназёмны, ✂.

чырвананогі, ✂.

З чырвонымі нагамі.

  • Ч. бусел.

чырвананосы, ✂.

З чырвоным носам.

чырванапёрка, ✂, ж.

Рыба сямейства карпавых з чырвонымі плаўнікамі.

чырванапёры, ✂.

З чырвоным апярэннем (пра птушак), з чырвонымі плаўнікамі (пра рыб).

чырванаскуры, ✂.

  1. З чырвонай або чырванаватай скурай.

    • Ч. твар.
  2. З цёмна-жоўтай, чырванаватай афарбоўкай скуры (пра індзейцаў Амерыкі).

чырванасцяжны, ✂.

Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

  • Ч. ансамбль.