Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

балка́рцы, , м.

Народ цюркскай моўнай групы, які складае частку насельніцтва Кабардзіна-Балкарыі, што ўваходзіць у Расійскую Федэрацыю.

|| ж. балкарка, .

|| прым. балкарскі, .

балко́н, , м.

  1. Пляцоўка з поручнямі, прыбудаваная знадворку да сцяны дома.

    • Адпачываць на балконе.
  2. Сярэдні або верхні ярус у тэатры.

|| памянш. балкончык, .

|| прым. балконны, .

  • Балконныя дзверы.

бало́н, , м.

  1. Спецыяльны сасуд для вадкасцей ці газаў.

    • Газавы б.
  2. Гумавая аўтамабільная або інш. камера, якая напаўняецца паветрам.

    • Залатаны б.
  3. Абалонка аэрастата, дырыжабля, якая напаўняецца газам (спец.).

|| памянш. балончык, .

|| прым. балонны, .

бало́нка1, , ж.

  1. Аконнае шкло, шыба.

    • Б. акна.
  2. Старонка кнігі; часопіса (уст.).

бало́нка2, , ж.

Парода маленькіх хатніх сабачак з доўгай шаўкавістай шэрсцю.

бало́та, , н.

  1. Нізкае багністае месца са стаялай вадой.

    • Куп’істае б.
    • Вада аддае балотам.
  2. толькі адз. Вялікая гразь на вуліцы, у двары (разм.).

  3. толькі адз., перан. Усё, што характарызуецца застоем, бяздзейнасцю, маральным падзеннем.

|| памянш. балотца, .

|| прым. балотны, .

  • Балотная расліннасць.

бало́цісты, .

  1. Багаты на балоты.

    • Б. край.
  2. Забалочаны, багністы.

    • Балоцістая мясцовасць.

|| наз. балоцістасць, .

балты, .

Народы Прыбалтыкі (літоўцы, латышы), продкамі якіх з’яўляліся заходнебалтыйскія плямёны жэмайты, земгалы, латгалы.

|| прым. балцкі, .

балы́к, , м.

Прасоленая і правяленая або правэнджаная хрыбтовая частка асятровых і ласасёвых рыб.

  • Асятровы б.

|| прым. балыковы, .

  • Балыковая каўбаса.

баль, , м.

  1. Вечар з танцамі і забавамі.

    • Выпускны б.
  2. Вялікі званы абед.

  3. перан. Нястомны разгул чаго-н. (рэакцыі, ваеншчыны; пагард.).

  • Баль-маскарад — касцюміраваны вечар з танцамі.

|| прым. бальны, .

  • Бальныя танцы.