Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

худзець, ✂; незак.

Рабіцца худым, худзейшым.

  • Здавалася, што ён з кожным днём усё больш худзее.

|| зак. пахудзець, ✂.

|| наз. пахудзенне, ✂.

худзізна, ✂, ж.

  1. Знешні выгляд худога 1 чалавека.

    • У вочы кінулася яго незвычайная х.
  2. Пра худога чалавека або жывёлу (разм.).

худнець, ✂; незак.

Тое, што і худзець.

|| зак. схуднець, ✂.

|| наз. схудненне, ✂.

худоба, ✂, ж., зб. (разм.).

Свойская жывёла.

  • Чым жа будзем карміць худобу?

худобіна, ✂, ж. (разм.).

Пра адну буйную свойскую жывёлу.

худы​1 ✂ прым.

З тонкім, хударлявым целам.

  • Х. чалавек.
  • Худыя рукі.

|| памянш. худзенькі, ✂.

худы​2, ✂ (разм.).

  1. Дрэнны.

    • Худая зямля.
  2. Дзіравы, стары.

    • Х. мяшок.

|| памянш. худзенькі, ✂.

хукаць, ✂; незак.

Выпускаць ротам струмень паветра, каб сагрэць, прыцішыць боль і пад.

  • Х. на рукі.

|| аднакр. хукнуць, ✂.

|| зак. пахукаць, ✂.

|| наз. хуканне, ✂.

хуліган, ✂, м. (пагард.).

Той, хто груба парушае грамадскі парадак, займаецца хуліганствам.

|| ж. хуліганка, ✂.

|| прым. хуліганскі, ✂.

хуліганісты, ✂ (разм.).

  1. Схільны да хуліганства.

    • Х. хлопец.
  2. Такі, як у хулігана.

    • Хуліганістыя манеры.