Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

хрона...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да часу, напр. хронабіялогія, хронаметраж, хронаметражны, хронаметрычны, хронафатаграма, хронафатаграфія.

хронаметраваць, ; зак. і незак.

Правесці (праводзіць) хронаметраж.

  • Х. рабочы дзень.

|| прым. хронаметрычны, .

хронаметраж, , м.

Дакладнае вымярэнне працягу якіх-н. працэсаў.

|| прым. хронаметражны, .

хронаметражыст, , м.

Спецыяліст, які займаецца хронаметражом.

|| ж. хронаметражыстка, .

хронаметрыст, , м.

Той, хто хронаметруе што-н.

|| ж. хронаметрыстка, .

хронік, , м. (разм.).

Хранічны хворы.

хроніка, , ж.

  1. Запіс падзей у храналагічнай паслядоўнасці, летапіс.

  2. Літаратурны твор, у якім паслядоўна паказана гісторыя грамадскіх, палітычных, сямейных і інш. падзей.

    • Сямейная х. пісьменніка.
  3. Аддзел паведамленняў у газеце, а таксама фільм, прысвечаны бягучаму грамадскаму жыццю.

|| прым. хранікальны, .

  • Х. жанр.
  • Хранікальныя запісы.

хроснік, , м.

Хросны сын у адносінах да хросных бацькоў.

хросніца, , ж.

Хросная дачка ў адносінах да хросных бацькоў.

хросны, .

Мужчына і жанчына, якія ўдзельнічаюць у абрадзе хрышчэння дзіцяці (хросны бацька, хросная маці), а таксама ахрышчаны з удзелам такіх асоб (хросны сын, хросная дачка).