фінціклюшка, ✂, ж. (разм.).
-
Цацка, забаўка, таннае ўпрыгожанне.
- Уставіць пакой усякімі фінціклюшкамі.
-
звычайна мн. Несур’ёзныя, пустыя ўчынкі, словы.
- Усё гэта далёкія ад справы фінціклюшкі.
-
Пра пустую, легкадумную жанчыну, якая толькі і думае пра шыкоўнае ўбранне.
фінціць, ✂; незак. (разм.).
Хітрыць, выкручвацца, весці сябе ненатуральна.
фіны, ✂, м.
Народ заходняй часткі фіна-угорскай моўнай групы, які складае асноўнае насельніцтва Фінляндыі.
|| ж. фінка, ✂.
|| прым. фінскі, ✂.
фіранка, ✂, ж.
Заслона з тонкага матэрыялу або з карунак на вокны, дзверы і пад.
|| прым. фіраначны, ✂.
фірн, ✂, м. (спец.).
Буйназярністы снег, які ўтвараецца ў гарах у выніку частага вымярзання і адтайвання.
|| прым. фірнавы, ✂.
фісгармонія, ✂, ж.
Клавішны духавы музычны інструмент з мяхамі.
фіскаліць, ✂; незак. (разм.).
Быць фіскалам (у 2 знач.), паклёпнічаць на каго-н.
|| наз. фіскальства, ✂.