Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

удаваць, ✂; незак. (разм.).

  1. гл. удаць.

  2. (пераважна са словамі «сябе», «з сябе»). Рабіць выгляд, прыкідвацца.

    • У. з сябе пакрыўджанага.

удавец, ✂, м.

Мужчына, у якога памерла жонка.

удавець, ✂; незак.

Жыць удавой або ўдаўцом.

удакладненне, ✂, н.

  1. гл. удакладніць.

  2. Думка, падрабязнасць, дэталь, якія ўдакладняюць што-н.

    • Удакладненні да рэзалюцыі.

удакладніцца, ✂; зак.

Стаць больш дакладным.

  • Фармулёўкі ўдакладніліся.

|| незак. удакладняцца, ✂.

удакладніць, ✂; зак.

Зрабіць больш дакладным.

  • У. спісы.

|| незак. удакладняць, ✂.

|| наз. удакладненне, ✂.

удалец, ✂, м.

Смелы, адважны чалавек.

удалечыні, прысл.

На значнай адлегласці, далёка.

  • У. цямнее лес.

удалечыню, прысл.

На далёкую адлегласць.

  • Паглядзець у.

удалы, ✂.

  1. Які завяршаецца ўдачай, удачны, паспяховы.

    • Удалая паездка.
  2. Вельмі добры, які адпавядае патрабаванням; правільны.

    • Выбраць у. ход.
  3. Здатны на ўсё, спрытны, умелы.

    • Удалая гаспадыня.
  4. Смелы, адважны, хвацкі.

    • У. хлопец.

|| наз. удаласць, ✂.