Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

трусятнік, ✂, м.

Памяшканне для трусоў.

трусяціна, ✂, ж.

Мяса труса.

  • На снеданне падалі свежай трусяціны.

труфель, ✂, м.

  1. Клубнепадобны падземны грыб, які выкарыстоўваецца ў якасці прыправы да страў.

  2. Гатунак шакаладных цукерак, якія сваёй формай падобны на гэты грыб.

|| прым. труфельны, ✂.

трух, ✂, м. (разм.).

Павольны бег каня.

  • Конь з галопу перайшоў на т.

труха, ✂, ж. (разм.).

Перацёртае сена, салома і пад.; пацяруха.

трухам, прысл.

Тое, што і трушком.

трухаць, ✂; незак. (разм.).

Бегчы подбегам, трухам.

трухлець, ✂; незак.

Рабіцца трухлявым.

  • Бярвенне трухлее.

|| наз. трухленне, ✂.

трухлявець, ✂; незак.

Тое, што і трухлець.

трухлявы, ✂.

Які ператварыўся ў парахню ад гнілі і часу, струхлеў.

  • Т. пень.

|| наз. трухлявасць, ✂.