Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

трудзіць, ✂; незак. (разм.).

Стамляць, натруджваць да болю працяглай працай, хадой і пад.

  • Т. рукі.

труізм, ✂, м. (кніжн.).

Агульнавядомая, збітая ісціна.

  • Гаварыць труізмы.

трук, ✂, м.

  1. Лоўкі, эфектны прыём, нумар.

    • Акрабатычны т.
  2. перан. Лоўкія штучкі, нечаканы ўчынак, махлярскія прадзелкі.

|| прым. трукавы, ✂.

  • Т. фільм.

трукацтва, ✂, н. (разм.).

Празмернае захапленне трукамі, знешнімі эфектамі.

|| прым. трукацкі, ✂.

трукач, ✂, м.

  1. Чалавек, які выконвае трукі (у 1 знач.).

  2. Чалавек, схільны да трукацтва (разм.).

|| ж. трукачка, ✂.

|| прым. трукацкі, ✂.

трум, ✂, м.

  1. Месца паміж палубай і днішчам судна, прызначанае для ўстаноўкі механізмаў, размяшчэння розных грузаў.

  2. Памяшканне пад сцэнай у тэатры.

|| прым. трумавы, ✂ і трумны, ✂.

трумо, нескл., н.

  1. Высокае стаячае люстра.

  2. Прасценак паміж вокнамі, звычайна ўпрыгожаны арнаментам (спец.).

труна, ✂, ж.

Спецыяльная скрынка, у якой хаваюць памёршага.

◊

  • Загнаць у труну каго (разм. неадабр.) — зжыць са свету.

|| прым. трунны, ✂.

трунак, ✂, м. (абл.).

Алкагольны напітак.

  • Выпіць па чарцы трунку з дарогі.

трунар, ✂, м.

Майстар, які робіць труны.