Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

таполя, ✂, ж. і топаль, ✂, м.

Дрэва сямейства вярбовых з высокім і моцным ствалом.

|| прым. таполевы, ✂.

  • Т. пух.

тапонім, ✂, м. (спец.).

Уласная назва якога-н. геаграфічнага аб’екта (населенага пункта, ракі, возера і пад.).

  • Тапонімы Міншчыны.

тапор, ✂, м.

Прылада для сячэння ў выглядзе насаджанай на драўляную ручку металічнай лопасці з вострым лязом з аднаго боку і абухом з другога.

  • З лесу даносіўся стук тапара.

◊

  • Хоць тапор вешай (разм.) — аб цяжкім, нясвежым паветры ў памяшканні.

|| памянш. тапорык, ✂.

|| прым. тапорны, ✂.

тапорны, ✂.

  1. гл. тапор.

  2. перан. Грубы, нязграбны, як тапаром зроблены.

    • Тапорная мэбля.

|| наз. тапорнасць, ✂.

таптацца, ✂; незак.

  1. Пераступаць з нагі на нагу на адным месцы.

  2. перан. Рабіць што-н., не дасягаючы мэты, без належных вынікаў (разм.).

|| наз. таптанне, ✂.

таптаць, ✂; незак.

  1. Прымінаць нагамі.

    • Т. траву.
  2. Наязджаючы канём, збіваць з ног, душыць, калечыць.

  3. Ступаючы, пэцкаць нагамі (разм.).

    • Т. падлогу.
  4. Збіваць, зношваць абутак.

    • Т. боты.
  5. перан. Пагарджаючы, груба зневажаць, уніжаць.

    • Т. чалавечую годнасць.

|| зак. патаптаць, ✂ і стаптаць, ✂.

|| наз. таптанне, ✂.

таптун, ✂, м. (разм.).

Той, хто топчацца без справы, марудна робіць што-н.

|| ж. таптуха, ✂.

таптуха, ✂, ж.

  1. гл. таптун.

  2. Адзін з відаў рыбалоўнай сеткі (абл.).

тапчак, ✂, м.

Род коннага прывода.

тапчан, ✂, м.

Шырокая лаўка, звычайна са спінкай, для сядзення або для спання.

  • Спаць на тапчане.

|| памянш. тапчанок, ✂.