Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сыравіна, ✂, ж., зб.

Матэрыял, прызначаны для далейшай прамысловай апрацоўкі.

  • С. тэкстыльнай прамысловасці.

|| прым. сыравінны, ✂.

  • Сыравінныя рэсурсы.

сырадой, ✂, м.

Толькі што надоенае малако.

|| прым. сырадойны, ✂.

сырадэля, ✂, ж.

Аднагадовая кармавая расліна сямейства бабовых.

|| прым. сырадэлевы, ✂.

сыраежка, ✂, ж.

Ядомы грыб з крохкай пласціністай шапкай, звычайна каляровай афарбоўкі.

|| прым. сыраежкавы, ✂.

сыракваша, ✂, ж.

Густое кіслае малако.

|| прым. сыраквашны, ✂.

сырамяць, ✂, ж., зб.

Нядубленая скура (рагатай жывёлы, свіней, ласёў), якая ідзе на конскую збрую і розныя тэхнічныя вырабы.

|| прым. сырамятны, ✂.

  • Сырамятная аброць.

сырасць, ✂, ж.

  1. гл. сыры.

  2. Вільгаць, павышаная вільготнасць у паветры, глебе, памяшканні і пад.

    • С. у пакоі.

сыраядзенне, ✂, н. (спец.).

Ужыванне ў ежу толькі сырой гародніны, пладоў.

сырнік, ✂, м.

Ежа з тварагу, па выгляду падобная на аладку.

  • Сырнікі са смятанай.

сыроватка, ✂, ж.

Вадкасць, якая атрымліваецца пры адтопліванні, адстойванні кіслага малака.

|| прым. сыроватачны, ✂.