Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сурочыць, ; зак. (разм.).

  1. У народных павер’ях: прынесці няшчасце, хваробу і пад. каму-н. паганым (ліхім) вокам.

  2. Пахвальбой, прадказваннямі пашкодзіць каму-, чаму-н.

    • Не хвалі сына, а то можна с.

сурык, , м.

Мінеральная чырвона-аранжавая або чырвона-карычневая фарба.

  • Свінцовы с.

|| прым. сурыкавы, .

сусаль, , ж. (спец.).

Тонкія пласцінкі, плёнкі з розных металаў (золата, серабра, медзі і інш.), якія служаць для дэкаратыўнага аздаблення якіх-н. вырабаў.

|| прым. сусальны, .

  • Сусальнае золата.
  • С. пернік.

сусальны, .

  1. гл. сусаль.

  2. перан. Які вызначаецца ўяўнай прыгажосцю, саладжавасцю.

    • Сусальныя прамовы.

|| наз. сусальнасць, .

сусвет, , м.

  1. (С вялікае). Увесь свет, бясконцы ў часе і прасторы, разнастайны па формах, якія прымае матэрыя ў працэсе свайго развіцця.

    • Разгадаць тайны Сусвету.
  2. Зямны шар, Зямля, усе краіны.

    • Аб’ехаць увесь с.

|| прым. сусветны, .

  • Сусветная прастора.

сусветна-гістарычны, (высок.).

Які мае значэнне для развіцця усёй сусветнай гісторыі.

сусветны, .

  1. гл. сусвет.

  2. Які распаўсюджваецца на ўвесь свет, адносіцца да ўсяго свету.

    • Сусветная гісторыя.
    • С. кангрэс моладзі (розных краін свету).

  • Сусветны смутак — які выклікае жалобу ва ўсіх людзей свету.

сусед, , м.

  1. Чалавек, які жыве блізка, побач з кім-н.

    • С. па кватэры.
  2. Чалавек, які займае месца, бліжэйшае да каго-н.

    • С. па купэ.
    • С. па палаце.

|| ж. суседка, .

|| прым. суседскі, .

суседні, .

Размешчаны блізка, побач з кім-, чым-н.

  • С. надзел зямлі.
  • Суседняя краіна.

суседства, , н.

Блізкасць, сумежнасць з кім-, чым-н. па месцы жыхарства, па месцы знаходжання, размяшчэння.

  • Пасяліцца па суседству.
  • Па суседству з вёскай лес.