Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сусла, , н.

  1. Адвар крухмалістых і цукрыстых рэчываў у стане браджэння, з якога вырабляюць піва і квас.

  2. Сок адціснутага вінаграду.

|| прым. суславы, .

суслік, , м.

Невялікі грызун сямейства вавёркавых, шкоднік пасеваў, а таксама яго футра.

|| прым. суслікавы, .

  • Суслікавае футра.

сусліць, ; незак. (разм.).

Павольна, нетаропка смактаць што-н.

  • С. цукерку.
  • Дзіця с. пальцы.

сусляня, і суслянё, , н.

Дзіцяня сусліка.

суспензіі, , ж. (спец.).

Вадкасці, у якіх дробныя часцінкі цвёрдага рэчыва знаходзяцца ў завіслым стане.

|| прым. суспензійны, .

сустаў, , м.

Рухомае злучэнне канцоў касцей або храсткоў у арганізме чалавека, жывёлы.

  • Каленны с.
  • Боль у суставах.

|| прым. сустаўны, .

  • С. рэўматызм.

сустаўчаты, , (спец.).

Які складаецца з асобных рухомых частак, змацаваных паміж сабою.

  • Сустаўчатыя канечнасці насякомых.
  • Сустаўчатае сцябло.

сустрэцца, ; зак.

Тое, што і спаткацца.

сустрэць, ; зак.

  1. Тое, што і спаткаць.

  2. Прыняць пэўным чынам, выказаць свае адносіны да каго-, чаго-н.

    • С. дакладчыка воплескамі.
  3. Адчуць, атрымаць.

    • Яго сустрэў гасцінны прыём.

сустрэча, , ж.

  1. Тое, што і спатканне.

  2. Сход, прызначаны для знаёмства з кім-н.

    • С. дэпутата з выбаршчыкамі.
  3. Спаборніцтва ў якой-н. галіне спорту.

    • С. футбольных каманд.