станочнік, ✂, м.
Чалавек, які працуе на станку (у 1 знач.).
|| ж. станочніца, ✂.
стапа1, ✂, ж.
У вершаскладанні: спалучэнне націскнога з адным ці двума ненаціскнымі складамі, якое заканамерна паўтараецца ў
вершаваным радку.
стапа2, ✂, ж.
Адзінка падліку пісчай паперы, роўная 1000 лістоў (да ўвядзення метрычнай сістэмы раўнялася 480 лістам).
|| прым. стапавы, ✂.
стапель, ✂, м.
Бетанаваны памост на верфі, які размешчаны нахільна да вады і прызначаны для зборкі, рамонту і спуску суднаў на ваду.
|| прым. стапельны, ✂.
стапіць, ✂; зак.
Падаграваючы разам, змяшаць адно з другім.
|| незак. стопліваць, ✂.