Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сталагміт, ✂, м.

Вапняковае ўтварэнне на дне пячор, якое ўзнікае пры падзенні зверху капель і мае выгляд стаячага ледзяша.

|| прым. сталагмітавы, ✂.

сталактыт, ✂, м.

Вапняковае ўтварэнне на столі і сценах пячор у выглядзе ледзяша, якое ўзнікае ад прасочвання і выпарэння вады, насычанай кальцыем і вуглякіслым газам.

|| прым. сталактытавы, ✂.

стале...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да сталі, стальнога, напр. сталебетон, сталепракатны, сталеразлівачны.

сталебетон, ✂, м.

Бетон з напаўняльнікам са стальных апілак замест гравію і шчэбеню.

|| прым. сталебетонны, ✂.

сталеліцейны, ✂.

Які мае адносіны да ліцця сталі.

  • С. завод.

сталеплавільны, ✂.

Які мае адносіны да выплаўкі сталі.

сталепракатны, ✂.

Які мае адносіны да пракату сталі.

  • С. цэх.

сталець, ✂; незак.

Станавіцца сталым, больш дарослым, мужным.

|| зак. пасталець, ✂.

|| наз. сталенне, ✂.

сталіца, ✂, ж.

Галоўны горад дзяржавы, месцазнаходжанне ўрада і ўрадавых устаноў.

  • Мінск — с. Беларусі.

|| прым. сталічны, ✂.

сталіць, ✂; незак.

Слаць столь.