Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

свавольны, і сваявольны, .

  1. Гарэзлівы, гуллівы. Свавольнае дзіця.

    • С. ветрык (перан.).
  2. Схільны да свавольства; упарты, неслух.

    • Нічога не слухае гэты с. сын, усё па-свойму робіць.

|| наз. свавольнасць, .

свавольства, і сваявольства, , н.

  1. Гарэзлівасць, гуллівасць.

    • С. дзяцей.
  2. Свавольныя паводзіны, учынкі, якія ідуць наперакор каму-н.

свалата, , ж. (разм. лаянк.).

Тое, што і сволач (у 2 знач.).

свалачны, (разм. лаянк.).

Подлы, агідны.

  • С. характар.

сварка, , ж.

Спрэчка, якая адначасова адбываецца з крыкам, шумам і пад.

  • Распачаць сварку.
  • Лепш благі мір, як добрая с. (прыказка).

сварлівы, .

Схільны да сварак, спрэчак.

  • С. сусед.
  • С. характар.

|| наз. сварлівасць, .

сварыцца, ; незак.

  1. Распачынаць сварку, лаяцца з кім-н.

    • Сварацца жанчыны каля студні.
  2. Крычаць на каго-н., лаяць за што-н.

    • На мужа сварылася жонка.

|| зак. пасварыцца, .

сварыць, ; незак.

Выклікаць сварку, спрэчку каго-н. з кім-н.

|| зак. пасварыць, .

  • П. сяброў.

свастыка, , ж.

  1. Знак у выглядзе крыжа з загнутымі пад вуглом канцамі — арнаментальны матыў у старажытных культурах, у мастацтве некаторых народаў.

  2. Эмблема германскага фашызму.

сват, , м.

  1. Той, хто сватае каго-н. каму-н.

    • Сустракаць сватоў.
  2. Бацька мужа ў адносінах да жончыных ці бацька жонкі ў адносінах да мужавых бацькоў.

    • Ні сват ні брат (ніякая не радня).

|| ж. свацця, .