самаабарона,
Абарона самога (саміх) сябе ўласнымі сіламі і сродкамі.
- Ён валодаў тэхнікай самаабароны.
самаабарона,
Абарона самога (саміх) сябе ўласнымі сіламі і сродкамі.
самаабкладанне,
Дабравольны збор сродкаў на мясцовыя грамадскія патрэбы, вызначаны самім насельніцтвам.
самаабслугоўванне,
Абслугоўванне сябе сваімі ўласнымі сіламі.
самаадвод,
Матываванае адхіленне сваёй кандыдатуры ад вылучэння на якую
самаадвольны,
Які ўзнікае адвольна, сам па сабе, без уздзеяння звонку.
||
самаадданы,
Які ахвяруе сабой, сваімі інтарэсамі для другіх, для агульнай справы.
||
самаадрачэнне,
Свядомае адмаўленне ад асабістых выгад, даброт.
самаадукацыя,
Набыццё ведаў самастойна, без дапамогі выкладчыкаў.
||
самаадчуванне,
Агульны стан фізічных і духоўных сіл чалавека.
самаакупнасць,
Спосаб вядзення гаспадаркі, пры якім расходы пакрываюцца ўласнымі даходамі прадпрыемства.