Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прыпісны, ✂ (афіц.).

Прылічаны да якой-н. установы прадпрыемства, які сведчыць пра такое прылічэнне.

  • Прыпісное пасведчанне.

прыплата, ✂, ж.

  1. гл. прыплаціць.

  2. Прыплачаная сума.

    • Вялікая п.

прыплаціць, ✂; зак.

Заплаціць у дадатак, звыш якой-н. платы.

  • П. семдзесят рублёў.

|| незак. прыплачваць, ✂.

|| наз. прыплата, ✂ і прыплачванне, ✂.

прыплесці, ✂; зак.

  1. Далучыць уплятаючы.

    • П. стужку да вянка.
  2. перан. Ублытаць у што-н., упамянуць дарэмна (разм.).

    • Прыплялі і маё імя да гэтай справы.

|| незак. прыплятаць, ✂.

прыплесціся, ✂; зак. (разм.).

Прыйсці куды-н. з цяжкасцю, паволі.

  • Прыплёўся дадому.

прыплод, ✂, м.

Патомства ў жывёл.

  • Штогодні п. авечак.

|| прым. прыплодны, ✂.

прыплысці, ✂ і прыплыць, ✂; зак.

Дасягнуць чаго-н. плывучы.

  • П. да вострава.

|| незак. прыплываць, ✂.

прыплюсаваць, ✂; зак. (разм.).

Складаючы лікі, дадаць да агульнай сумы, а таксама наогул далучыць.

|| незак. прыплюсоўваць, ✂.

прыплюснуць, ✂; зак.

  1. Націснуўшы, зрабіць плоскім, трохі сплюшчыць.

    • П. галоўку цвіка.
    • Прыплюснуты нос (шырокі і плоскі).
  2. Прышчурыць Прыжмурыць, прыкрыць (павекі).

    • П. вейкі.

прыплюшчыць, ✂; зак.

Прыкрыць павекамі (вока, вочы).

  • П. вока.

|| незак. прыплюшчваць, ✂.