Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

правіць​1, ✂; незак.

  1. Кіраваць, маючы ўладу.

    • П. дзяржавай.
  2. Накіроўваць чый-н. рух.

    • П. коньмі, яхтай.
  3. Адпраўляць, праводзіць якое-н. дзеянне.

    • П. малебен.

|| наз. праўленне, ✂.

правіць​2, ✂; незак.

  1. Рамантаваць, папраўляць.

    • П. хамут.
  2. Выпраўляць памылкі ў чым-н.

    • П. карэктуру.
  3. Тачыць, вастрыць.

    • П. брытву.

|| наз. праўка, ✂.

правіянт, ✂, м. (уст.).

Прадукты для арміі.

|| прым. правіянцкі, ✂.

правобраз, ✂, м. (кніжн.).

  1. Тое, што з’яўляецца ўзорам для чаго-н.

    • П. будучага горада.
  2. Асоба, якая з’явілася асновай для стварэння літаратурнага персанажа; прататып.

праводзіць, ✂; незак.

  1. гл. правесці.

  2. Быць правадніком (у 1 знач.) чаго-н.

    • Метал добра праводзіць электрычнасць.

праводка, ✂, ж.

  1. гл. правесці.

  2. Сетка правадоў для перадачы току нізкага напружання.

    • Электрычная п.

праводнасць, ✂, ж. (спец.).

Здольнасць прапускаць праз сябе электрычны ток, цяпло, гук і пад.

  • П. металаў.

правулак, ✂, м. (разм.).

Вузкая вуліца паміж дамамі.

|| прым. правулачны, ✂.

правучыцца, ✂; зак.

Правесці які-н. час за вучэннем.

  • Правучыўся шэсць гадоў.

правучыць, ✂; зак.

  1. Пакараць для постраху.

    • П. дурасліўца.
  2. Правесці які-н. час, вучачы што-н.

    • П. урокі ўвесь вечар.

|| незак. правучваць, ✂.