Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перагарадзіць, ✂; зак.

Раздзяліць перагародкай.

  • П. пакой.

|| незак. перагароджваць, ✂.

перагарнуць, ✂; зак.

Перавярнуць старонку ці ліст чаго-н.

  • П. некалькі старонак.

|| незак. перагортваць, ✂.

перагародка, ✂, ж.

  1. Тонкая сценка, што дзеліць на часткі якое-н. памяшканне, сховішча.

    • Дашчаная п. ў хаце.
    • Засек з перагародкамі.
  2. перан. Тое, што аддзяляе адно ад другога, з’яўляецца перашкодай паміж чым-н. (кніжн.).

    • Саслоўныя перагародкі.
  3. Унутраная сценка, што перагароджвае якую-н. поласць.

    • Насавая п.

|| прым. перагародачны, ✂.

перагартаваць, ✂; зак.

Залішне загартаваць, сапсаваць празмернай загартоўкай.

  • П. сталь.

|| незак. перагартоўваць, ✂.

|| наз. перагартоўванне, ✂, перагартоўка, ✂ і перагарт, ✂.

|| прым. перагартавальны, ✂.

перагартаць, ✂; зак.

Гартаючы, перабраць лісты, старонкі чаго-н.

  • П. часопіс.

|| незак. перагортваць, ✂.

перагарэлы, ✂.

Які перагарэў.

  • Перагарэлая бэлька.
  • П. гной.

перагарэць, ✂; зак.

  1. Пераламацца ад гарэння ці моцнага нагрэву, трэння.

    • Вось перагарэла.
  2. Сапсавацца ад доўгага гарэння, моцнага награвання.

    • Лямпачка перагарэла.
  3. Сатлець, сапрэць.

    • Гной перагарэў.
  4. перан. Знікнуць, прайсці, прытупіцца (пра пачуцці, перажыванні і пад.).

    • Гнеў перагарэў.

|| незак. перагараць, ✂ і перагарваць, ✂.

перагіб, ✂, м.

  1. Лінія згібання чаго-н.

    • На перагібе ліста.
  2. перан. Парушэнне правільнай лініі ў якой-н. дзейнасці, шкодная крайнасць.

    • Барацьба з перагібамі.

перагладзіць, ✂; зак.

Выгладзіць нанава або пагладзіць многа чаго-н.

  • П. усю бялізну.

|| незак. перагладжваць, ✂.

перагледзець, ✂; зак.

  1. Агледзець нанава, многае.

    • П. усе запісы.
  2. Разгледзець нанава.

    • П. нормы выпрацоўкі.

|| незак. пераглядаць, ✂.

|| наз. перагляд, ✂ і перагляданне, ✂.