Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

парасстрэльваць, ✂; зак.

Расстраляць усіх, многіх або ўсё, многае.

  • Здраднікаў і злачынцаў парасстрэльвалі.

парассцілаць, ✂; зак.

Разаслаць усё, многае (гл. разаслаць 2).

парассылаць, ✂; зак.

Разаслаць усіх, многіх або ўсё, многае (гл. разаслаць).

  • П. запрашэнні.

парассыпацца, ✂; зак.

Рассыпацца — пра ўсё, многае.

парассыпаць, ✂; зак.

Рассыпаць усё, многае.

парассыхацца, ✂; зак.

Рассохнуцца — пра ўсё, многае.

  • Дзежкі парассыхаліся.

парассядацца, ✂; зак.

Рассесціся — пра ўсіх, многіх.

парассякаць, ✂; зак.

Рассячы ўсё, многае.

парассяляцца, ✂; зак.

Рассяліцца — пра ўсіх, многіх.

парастак, ✂, м.

  1. Маладая галінка, сцябло расліны з лісцем, якое вырасла ад больш старога сцябла ці ствала, або малая галінка, якая вырасла ад кораня асноўнай расліны.

    • Маладыя парасткі на старым ствале.
  2. Сцябло расліны ў самым пачатку яго развіцця з насення.

    • Насенне пусціла парасткі.
  3. звычайна мн., перан., чаго. Першае праяўленне, пачатак чаго-н., зародак.

    • Парасткі новага.

|| прым. парасткавы, ✂.