Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

парасплятацца, ; зак.

Расплесціся — пра ўсё, многае.

парасплятаць, ; зак.

Расплесці ўсё, многае.

параспорваць, ; зак.

Распароць усё, многае.

параспрагаць, ; зак.

Распрэгчы ўсіх, многіх.

  • П. коней.

параспрадаваць, ; зак.

Распрадаць усіх, многіх або ўсё, многае.

  • П. рэчы.

параспранацца, ; зак.

Распрануцца — пра ўсіх, многіх.

параспранаць, ; зак.

Распрануць усіх, многіх або ўсё, многае.

параспуджваць, ; зак.

Распудзіць усіх, многіх.

параспускацца, ; зак.

Распусціцца — пра ўсё, многае або пра ўсіх, многіх.

  • Усе кветкі параспускаліся.

параспускаць, ; зак.

Распусціць усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. вучняў на канікулы.
  • П. косы.
  • П. старыя світары.