Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

парадны, .

  1. Прызначаны для парада, для ўрачыстых выпадкаў, святочны.

    • Парадная форма.
    • П. мундзір.
  2. Пра ўваход: пярэдні, галоўны.

    • Парадныя дзверы.
    • П. ход.

парадокс, , м. (кніжн.).

  1. Думка, меркаванне, якое разыходзіцца з агульнапрынятымі поглядамі і на першы погляд нібы супярэчыць разумнаму сэнсу.

    • Гаварыць парадоксамі.
  2. З’ява, якая здаецца неверагоднай і нечаканай.

|| прым. парадаксальны, .

  • П. вывад.

парадыгма, , ж.

У граматыцы: сістэма форм зменнага слова або канструкцыі.

|| прым. парадыгматычны, .

парадыст, , м.

Аўтар пародый.

парад-але, , м.

У цырку: выхад на арэну ўсіх удзельнікаў перад пачаткам праграмы.

паражальны, .

Здольны паражацца чым-н.

  • Паражальная тэрыторыя.

паражняк, , м.

Транспарт, які ідзе без грузу.

|| прым. паражняковы, .

паражняком, прысл. (разм.).

Без грузу, без пасажыраў.

  • Машына пайшла п.

паражэнец, , м.

Прыхільнік паражэнства.

паражэнне, , н.

  1. гл. паразіць.

  2. Няўдача ў вайне, барацьбе, спаборніцтве.

    • Нанесці п. ворагу.
    • Пацярпець п. ў шахматным турніры.