Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

папуасы, ✂, м.

Карэннае насельніцтва Новай Гвінеі і некаторых астравоў Меланезіі.

|| ж. папуаска, ✂.

|| прым. папуаскі, ✂.

папугай, ✂, м.

  1. Птушка трапічных краін з яркім стракатым апярэннем, якая здольна пераймаць розныя гукі і словы.

    • Не паўтарай мае словы, як п.
  2. перан. Пра чалавека, які паўтарае чужыя словы, не маючы свайго погляду (разм. неадабр.).

|| прым. папугаеў, ✂ і папугайскі, ✂.

папудзіцца, ✂; зак.

Спудзіцца — пра ўсіх, многіх.

  • Коні папудзіліся.

папужацца, ✂; зак.

Спужацца — пра ўсіх, многіх.

  • Дзеці папужаліся.

папужаць, ✂; зак.

  1. Злёгку напужаць.

  2. Спужаць усіх, многіх.

папулізм, ✂, м. (кніжн.).

Грамадскі рух, які апелюе непасрэдна да шырокіх мас і сцвярджае, што яны самі, маючы моцнага лідэра, здольны вырашаць свае сацыяльныя праблемы.

|| прым. папулісцкі, ✂.

папуліст, ✂, м.

Прыхільнік папулізму.

|| прым. папулісцкі, ✂.

папулярны, ✂.

  1. Агульнадаступны, зразумелы па прастаце, яснасці выкладу.

    • Папулярная літаратура.
    • Папулярна (прысл.) усё растлумачыць.
  2. Які карыстаецца шырокай вядомасцю.

    • Папулярная песня.

|| наз. папулярнасць, ✂.

папулярызаваць, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

  1. Зрабіць (рабіць) зразумелым, даступным, папулярным (у 1 знач.).

    • П. навуковыя веды.
  2. Зрабіць (рабіць) папулярным (у 2 знач.), распаўсюдзіць (-джваць).

    • П. новы метад.

|| наз. папулярызацыя, ✂.

папулярызатар, ✂, м.

Чалавек, які займаецца папулярызацыяй чаго-н.

|| прым. папулярызатарскі, ✂.