Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

юкала, ✂, ж.

На Поўначы і Далёкім Усходзе: вяленая рыба.

юн...

Першая частка складаных слоў у знач. юны, напр. юннат (юны натураліст), юнкор (юны карэспандэнт), юнкораўскі.

юнак, ✂, м.

Чалавек мужчынскага полу ва ўзросце паміж маленствам і даросласцю.

|| прым. юнацкі, ✂ і юначы, ✂.

юнацкасць, ✂, ж.

Уласцівасць юнацкага; маладосць.

  • Ю. душы.

юнацтва, ✂, н.

  1. Перыяд жыцця пасля малалецтва да сталасці.

    • Гады юнацтва.
  2. зб. Юнакі і дзяўчаты; моладзь.

    • Часопіс для юнацтва.

юнга, ✂, м.

Падлетак на судне, які вывучае марскую справу, а таксама, у некаторых замежных флотах, малодшы матрос.

юніёр, ✂, ж.

Спартсмен-юнак, удзельнік спаборніцтваў у сваёй узроставай групе.

  • Спартакіяда юніёраў.

|| ж. юніёрка, ✂.

|| прым. юніёрскі, ✂.

юнкер​1, ✂, м.

У царскай Расіі: выхаванец ваеннага вучылішча.

|| прым. юнкерскі, ✂.

  • Юнкерскае вучылішча.

юнкер​2, ✂, м.

Назва буйных памешчыкаў у Германіі.

|| прым. юнкерскі, ✂.

  • Юнкерскае землеўладанне.

юннат, ✂, м.

Скарачэнне: юны натураліст, удзельнік гуртка па вывучэнню прыроды.

|| прым. юннацкі, ✂.

  • Юннацкая работа.