Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нутро, , н.

  1. Унутраныя органы чалавека або жывёлы; вантробы.

    • Усё н. баліць.
  2. Унутраная частка чаго-н.

    • Н. печы.
  3. перан. Унутраная сутнасць каго-н.

    • Мяшчанскае н.
    • Усё гэта я нутром адчуваю.

  • Заглянуць у нутро каму, каго (разм.) — адгадаць чые-н. думкі, пачуцці.

  • Пераесці нутро каму (разм. неадабр.) — моцна надакучыць, стаць невыносным для каго-н.

|| прым. нутраны, .

нутрыя, , ж.

Балотны бабёр; паўводная млекакормячая жывёліна атрада грызуноў з каштоўным футрам, а таксама футра гэтай жывёлы.

|| прым. нутрыевы, .

  • Нутрыевая ферма.

ныраць, ; незак.

  1. Поўнасцю апускацца ў ваду.

  2. Лётаючы ў паветры, крута і хутка апускацца ўніз.

  3. перан. Хутка знікаць з вачэй і зноў з’яўляцца (разм.).

    • Месяц зрэдку ныраў за воблакі.
  4. У боксе: ухіляцца ад бакавых удараў праціўніка ў галаву.

|| аднакр. нырнуць, .

|| наз. ныранне, .

нырэц1, , м.

  1. Скачок у ваду з галавой.

    • Даць нырца.
  2. Той, хто ўмее ныраць, хто добра нырае.

    • Майстэрства нырцоў.
  3. У боксе: прыём, калі баксёр хутка прыгінаецца, каб ухіліцца ад бакавых удараў у галаву.

|| прым. нырцоўскі, .

нырэц2, , м.

Вадаплаўная птушка сямейства качыных.

|| прым. нырцовы, .

  • Нырцовая качка.

ныцік, , м. (разм.).

Чалавек, які ўвесь час ные, на ўсё скардзіцца.

  • Надакучлівы н.

ныць, ; незак.

  1. Балець (пра адчуванне тупога, цягучага болю).

    • Зуб ные.
    • Сэрца ные (таксама перан. пра пачуццё непакою, хвалявання).
  2. Надакучліва скардзіцца на што-н.

  3. перан. Цягуча, жаласна гусці (разм.).

    • Ные ў коміне вецер.

|| наз. ныццё, .

ньютан, , м.

Адзінка сілы, роўная сіле, якая перадае масе ў 1 кг паскарэнне 1 м/сек​2.

нэндза, (абл.).

  1. ж. Галеча, беднасць, незабяспечанасць сродкамі існавання.

    • Жыць у нэндзы.
  2. , м.; , ж., . Той (тая), хто ўвесь час ные, скардзіцца; нуда (у 2 знач.).

  3. ж. Тое, што і нуда (у 1 знач.).

    • Захварэць з нэндзы.

нэп, , м.

Скарачэнне: новая эканамічная палітыка, якая праводзілася Савецкай дзяржавай з 1921 да канца 20-х гадоў з мэтай пераадолення разрухі, адраджэння народнай гаспадаркі пры часовым дапушчэнні капіталістычных элементаў, аднак пры захаванні камандных вышынь у руках пралетарскай дзяржавы.

|| прым. нэпаўскі, .