Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

наплечны, ✂.

Які носяць на плячах.

  • Наплечныя рамяні (у партупеі).

наплысці, ✂; зак.

  1. Плывучы, наткнуцца.

    • Н. на камень.
  2. Прыплыўшы, набрацца ў нейкай колькасці.

    • Наплыло смецця да берага (безас.).
  3. Нацячы на паверхню чаго-н.

    • Наплылі слёзы.
  4. Плаўна насунуцца, закрыць сабой што-н.

    • Наплылі хмары на сонца.
    • Наплылі ўспаміны (перан.).

|| незак. наплываць, ✂.

|| наз. наплыў, ✂.

наплыў, ✂, м.

  1. гл. наплысці.

  2. Тое, што наплыло, сабралася.

    • Н. водарасцей.
  3. перан. Вялікая колькасць каго-, чаго-н.

    • Н. пакупнікоў.
    • Н. пачуццяў.
  4. Паступовая змена кадраў у кінафільме (спец.).

  5. Нарасць на ствале дрэва.

    • Н. на бярозе.

наплыць, ✂; зак.

Тое, што і наплысці.

наплюхаць, ✂; зак.

Плюхаючы, разліць, наліць на што-н.

  • Н. вады на падлогу.

|| незак. наплюхваць, ✂.

наплявацельскі, ✂ (разм.).

Нядбайны, нядобрасумленны, халатны.

  • Наплявацельскія адносіны да справы.

напляткарыць, ✂; зак. (разм.).

Нагаварыць плётак.

  • Суседкі напляткарылі пра мяне.

напнуцца, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і напяцца.

напнуць, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і напяць (у 1 знач.).

напомніць, ✂; зак.

  1. аб кім-чым, пра каго-што і без дапаўнення. Прымусіць каго-н. успомніць.

    • Н. пра сябе.
    • Н. аб мінулым.
  2. Здацца падобным на каго-, што-н.

    • Гэты чалавек напомніў пра сябра.

|| незак. напамінаць, ✂.

|| наз. напамінанне, ✂ і напамінак, ✂.