Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

напаўсагнуты, ✂.

Не зусім сагнуты, сагнуты напалавіну.

  • Н. цвік.

напаўсонны, ✂.

  1. Які не зусім прачнуўся або не зусім заснуў.

    • Напаўсоннае дзіця.
  2. Амаль без сну.

    • Напаўсонная ноч.

напаўхмызняк, ✂, м.

Расліна з драўлянымі ніжнімі і травяністымі верхнімі часткамі.

|| прым. напаўхмызняковы, ✂.

напаўцёмны, ✂.

Слаба асветлены.

  • Н. пакой.

напацелы, ✂ (разм.).

Пакрыты вільгаццю; запацелы.

  • Напацелае акно.

напацець, ✂; зак.

Пакрыцца вільгаццю, запацець.

  • Шыбы напацелі.

напачатку, прысл. (разм.).

Спярша, спачатку.

  • Н. ўсё было добра.

напаяць, ✂; зак.

Паяннем прымацаваць або, прыпайваючы, падоўжыць што-н.

  • Н. канец восі.

|| незак. напайваць, ✂.

|| наз. напайванне, ✂ і напайка, ✂.

наперабой, прысл.

Перабіваючы, перапыняючы адзін аднаго.

  • Загаманілі н.

наперавес, прысл.

З нахілам уперад (пра стрэльбу, вінтоўку, піку ў руках).

  • З пікай н.